“…З ёй мы пазнаёміліся ў Белаазёрскім Палацы культуры я, супрацоўнік ЦК камсамола, прыехаў у малады горад, каб уручыць прэмію лаўрэату Усебеларускага фестывалю моладзі, маладой паэтэсе Ніне Мацяш. На сцэну выкацілі каляску, у якой сядзела чараўніца-вясна. Яна ўзяла ад мяне дыплом, кветкі. Уткнулася тварыкам у ружы і я адчуў — плача. Нейкая бабуля з залы ўслых прашаптала: “Дзіцятка ты маё любае…”

А я ў тую нашу першую сустрэчу атрымаў ад Ніны Мацяш яе кніжачку “Агонь”. Яна па сёння — на маім пісьмовым стале. Як вясновая ластаўка. Як промнік святла ў шматгадовае сяброўства.

Жывымі сведкамі нашага шчыранькага дружбацтва засталіся яе лісты і паштоўкі да мяне. Сто чатырнаццаць! Грэх іх трымаць у шафе. Развязваю шаўковую, бэзавага колеру стужачку і выпускаю на волю, да спагадлівых чытачоў душэўную споведзь Ніны Восіпаўны Мацяш…”—так піша Уладзімір Ліпскі ва ўстукпным слове да публікацыі лістоў Ніны Мацяш, якія можна прачытаць у часопісе “Полымя”№3.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406