У полі зроку рэцэнзента

Ліпеньскі нумар часопіса “Маладосць” прадстаставіць дастаткова вялікі літаратурна-крытычны блок. У поле зроку рэцэнзентаў патрапілі новыя кніжныя выданні і тэатральныя пастаноўкі.

Лідзія Возерава разглядае другі выпуск зборніка «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», падрыхтаваны дзякуючы рупенню супрацоўнікаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі і ўсіх неабыякавых майстроў слова. Кніга – унікальны праект па папулярызацыі беларускай літаратурнай гісторыі, знаёмстве чытачоў са знакавымі (але часта малавядомымі) яе постацямі. Маладыя і сталыя пісьменнікі прэзентуюць гісторыі жыццця літаратурных дзеячаў ХІХ стагоддя: Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Элізы Ажэшкі, Янкі Лучыны, Францішака Багушэвіча, Паўла Шпілеўскага, Аляксандра Рыпінскага і інш. Прычым не ў форме сухіх энцыклапедычных фактаў, а жывых і цікавых мастацкіх аповедаў. Рэцэнзент звяртае ўвагу і на разнастайнасць аўтарскай палітры, жанраў зборніка: тут як лінейныя аповеды, так і “малюнкі”, фантасмагорыі, дэтэктыўныя гісторыі. 

Доктар філалагічных навук Валерый Максімовіч знаёміць чытача з выданнем Алеся Карлюкевіча «Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі». Ён сістэмна аналізуе стан беларускага краязнаўства, раскрывае надзённыя пытанні і шляхі далейшых даследаванняў. Выяўляе характэрныя рысы аўтарскага стылю Алеся Карлюкевіча: зварот да гісторыі, нязмушанасць мовы, заглыбленне ў асобныя лёсы і жыццёвыя калізіі. Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Уладзімір Хадыка, Таіса Бондар, Алесь Бачыла і інш. – героі літаратурнай Пухавіччыны.

Ксенія Зарэцкая ўжо не ўпершыню прадстаўляе чытачам “Маладосці” рэцэнзіі на спектаклі беларускіх тэатраў. У ліпеньскім нумары – на небанальны пластычны спектакль «Пасляпаўднёвы адпачынак фаўна» Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра. Праблема адзіноты сучаснага чалавека, заяўленая ў пастаноўцы, – надзвычай актуальная. Унутраныя монстры пужаюць многіх з нас. Але кожны марыць быць у гармоніі і суладдзі з самім сабой.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406