“Школа, у якой я вучылася — цэнтральная ў Мінску, лічылася элітарнай. Але ў студэнцкія гады я апынулася ў асноўным сярод ураджэнцаў вёскі, правінцыі. З некаторымі сябравала. Так, з ужо тады вядомай паэткай Жэняй Янішчыц мы сядзелі побач на лекцыях амаль усе гады вучобы (хоць па-за лекцыямі не сустракаліся). Светлы яна была чалавек... А вось паэты-хлопцы, прызнаюся, мяне часам здзіўлялі – спалучэннем рамантычнасці, палётамі духу з прагматызмам. Я не асуджала – людзі раслі ў іншых умовах, чым я,” — так успамінае пра сваё юнацтва Таццяна Іванаўна Шамякіна ў матэрыяле Валеры Максімовіча “Нястомны руплівец, настаўнік, вучоны”, які прысвечаны яе 75-годдзю.