17 лютага ў школе № 10 г. Мінска прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Ручай крыштальны мовы роднай…”, арганізаваная выдавецтвам “Мастацкая літаратура”. Госцем свята стаў Уладзімір Бербераў – музыка, мастацкі
кіраўнік гурта “Ліцвіны”, унук народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У. Бербераў распавёў пра свайго знакамітага дзеда, а таксама апавёў слухачам пра старажытныя музычныя інструменты: дуду і гармонік і выканаў
на іх некалькі твораў з беларускага фальклору. Імпрэзу правяла Алена Зарыцкая, загадчыца дзіцячай бібліятэкі № 5 г. Мінска.