Друкаваць

У савецкі час далейшы лёс рукапіса, прынесенага ў выдавецтва, у многім залежаў ад таго, якой – станоўчай ці адмоўнай – будзе на яго закрытая рэцэнзія, колькі і якія заўвагі выкажа аўтару рэцэнзент. У жнівеньскім нумары часопіса «Маладосць» можна пазнаёміцца з закрытымі рэцэнзіямі з архіваў выдавецтваа «Мастацкая літаратура» на знакамітыя творы айчыннай прозы: раманы Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі» і Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына».