10 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Фарбы душы”, прысвечанай 85-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, 75-годдзю Раісы Баравіковай і 80-годдзю з дня нараджэння Веры Вярбы. Выстава зладжана сумесна з секцыяй Беларускага саюза мастакоў “Верасень” і прымеркавана да Дня жанчын.

 На экспазіцыі прадстаўлены творы яркіх прадстаўніц беларускай плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод матэрыялаў выставы – кнігі юбілярак, большасць з якія ў свой час пабачылі свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, пра якія ў сваім выступленні распавёў намеснік дырэктара выдавецтва-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп.

IMG 20220310 174530

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406