У снежні часопісу “Полымя” спаўняецца 100 гадоў. З гэтай нагоды Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка запрасіла да сябе ў госці намесніка дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Віктара Шніпа. 13 кастрычніка на сустрэчу з ім і аўтарам часопіса паэтам Хведарам Гурыновічам прыйшлі бібліятэкары горада Салігорска і раёна. Віктар Шніп з дапамогай відаапрэзентацыі распавёў прысутным пра гісторыю “Полымя”, пра яго сённяшні дзень і планы на будучыню.

Працягам прэзентацыі часопіса “Полымя” стала сустрэча Віктара Шніпа і Хведара Гурыновіча з навучэнцамі Салігорскай гімназіі №1. На ёй прысутнічалі старшакласнікі. Сустрэча прайшла ў выглядзе ўрока беларускай літаратуры.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406