Здадзены ў друкарню і неўзабаве пабачыць свет чарговы том папулярнага выдавецкага праекта «Народная бібліятэка» — кніга выбраных п'ес і апавяданняў Аляксея Дударава. Цікава, што апошнія дзесяцігоддзі Аляксей Ануфрыевіч працуе выключна ў жанры драматургіі, але апавяданні, якія склалі яго дэбютны зборнік «Святая птушка» (між іншым, разам з п'есай «Выбар» у 1982 годзе адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі), нашы чытачы па-ранейшаму згадваюць у пераліку любімых твораў гэтага аўтара.