28 чэрвеня выдавецтва “Мастацкая літаратура” наведалі студэнты 1 курса факультэта прынтэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Будучыя спецыялісты рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій пазнаёміліся з жыццём установы, пазнаёміліся з яе супрацоўнікамі, якія цікава расказалі пра тое, які часам няпросты шлях праходзіць мастацкі твор ад рукапісу да гатовай кнігі.