Здадзены ў друк чарговы том папулярнай выдавецкай серы “100 вершаў”. На гэты раз пад адной вокладкай сабраны лепшыя вершы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, якому 6 лютага спаўняецца 105 гадоў. У кнізе, якая называецца “Маё пасведчанне”, выкарыстаны рэпрадукцыі карцін вядомага беларускага мастака Альгерда Малішэўскага (1922 – 1989). Не прапусціце!