11 сакавіка ў сталічнай кнігарні «Дружба» адбылася сумесная імпрэза выдавецтва «Мастацкая літаратура» і ААТ «Белкніга»: прэзентацыя папулярнай выдавецкай серыі «100 вершаў», у якой ужо выйшла сем тамоў, багата аформленых рэпрадукцыямі карцін беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У прэзентацыі прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва Алесь Бадак, галоўны рэдактар, укладальнік серыі Віктар Шніп, старшакласнікі мінскай СШ № 199 імя Пімена Панчанкі. На працягу гадзіны ішла размова пра паэзію, гучалі творы класікаў беларускай літаратуры ў выкананні вучняў і пісьменнікаў.
На здымку: юныя чытальнікі СШ № 199 імя П. Панчанкі г. Мінска.