24 красавіка ў рамках акцыі “Кніга — дзіцячаму дому” супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” наведалі ДУА “Гомельскі дзіцячы дом”. Пры спонсарскай падтрымцы Дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Белзнешпрамсервіс” дзецям было падорана больш за 200 кніг, а таксама ўсе дзеці атрымалі салодкія пачастункі.