«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» збяруць гасцей у чэрвені

Мірскі замак. Мы ведаем яго як унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. Сёння – гэта цэнтр культурнага жыцця са сваімі брэндавымі мерапрыемствамі. Спадзяемся, што і гэтае новае для замка свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» стане адметнай асаблівасцю.  

15 чэрвеня ў Міры збяруцца прадстаўнікі болей 20 вядучых кніжных выдавецтваў краіны, якія пазнаёмяць чытачоў з навінкамі кнігавыдання. У тым ліку – з гістарычнай, асветніцкай літаратурай, фотаальбомамі пра розныя гарады краіны, цікавыя куточкі нашай Радзімы, з літаратурай, адрасаванай юнаму чытачу. 

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пройдзе тэатралізаванае адкрыццё свята. Будуць прэзентаваны кнігі Уладзіслава Місевіча «Песняры», Віктара Хурсіка «Vale. Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл». У праграме свята – прэзентацыі, аўтограф-сесіі пісьменнікаў Беларусі і Расіі Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Валерыя Казакова, Мікалая Ефімовіча, Анатоля Бутэвіча і шмат яшчэ каго.  

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага прадставіць выстаўку самаробных кніг і лялек – героеў літаратурных твораў. Мастакі з выдавецтваў раскажуць наведвальнікам пра сучасныя накірункі ў кніжным дызайне, а ў выставачных залах музея можна будзе азнаёміцца з выстаўкай кніжнага знака, іншымі экспазіцыйнымі праектамі.  

Госці свята будуць мець магчымасць пагутарыць з літаратарамі Гродзенскага і Мінскага абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Шэраг актуальных пытанняў усе цікаўныя могуць задаць падчас правядзення круглага стала «Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве», у якім прымуць удзел літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы.  

Выдавецтвы змогуць перадаць у падарунак бібліятэцы СШ N 1 г.п. Мір свае кнігі. 

Арганізатары свята – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі філіял РУП «Белсаюздрук», музей «Замкавы комплекс "Мір"», ААТ «Белкніга». 

Пачатак свята а 11-й гадзіне.  

Да сустрэчы 15 чэрвеня!

 

Крыніца інфармацыі: http://sozvuchie.by 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406