“Бэз малюецца на шчасце…”

Пад  такой  прыгожай  назвай  у  выдавецтве “Мастацкая  літаратура” (серыя “Жыццё  знакамітых  людзей  Беларусі”) убачыла  свет  кніга, прысвечаная  жыццю  і  творчасці  народнага  мастака  Беларусі  Барыса  Аракчэева. Прэзентацыя  гэтага  зборніка, дзе  змешчаны  ўспаміны  тых, хто  добра  ведаў  Барыса  Уладзіміравіча, -- родных, сяброў, калег, вучняў, аматараў  творчасці  Майстра, нядаўна  адбылася  ў  Нацыянальным  гістарычным  музеі  Рэспублікі  Беларусь. Падчас  імпрэзы  кнігу “Барыс  Аракчэеў. Бэз  малюецца  на  шчасце” прадставілі  яе  ўкладальнікі – мастачка  Аксана  Аракчэева – дачка  Барыса  Уладзіміравіча, пісьменніца  Алена  Масла, а  таксама  рэдактар  гэтага  зборніка паэт Дзмітрый  Пятровіч – вядучы  рэдактар  выдавецтва “Мастацкая  літаратура”. Акрамя  таго, сваімі  ўспамінамі  пра  Барыса  Аракчэева  падзяліліся  і  некаторыя  аўтары, якія  ў  той  вечар  мелі  магчымасць  не  толькі  выступіць, але  і  атрымаць  вышэйзгаданую  кнігу  з  аўтографам  Аксаны  Аракчэевай.   

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406