Кніга пра прымадонну

12 чэрвеня ў сталічнай кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя кнігі “Наталия Гайда. Примадонна”, якая папоўніла серыю “Наш сучаснік”, што была заснавана “Мастацкай літаратурай” у 2011 годзе. Перад прысутнымі выступілі дырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства “Белкніга” Аляксандар Вашкевіч, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч, аўтар кнігі Зоя Матусевіч-Лысенка. І самае галоўнае — у прэзентацыі кнігі ўдзельнічала народная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Гайда. Яна адказала на пытанні прысутных, выканала некалькі арый з папулярных аперэт, а пасля ўсім, хто набыў кнігу пра яе, пакінула аўтографы на памяць. Мадэратарам прэзентацыі быў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406