Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў старажытным Слоніме. Нядаўна да гэтага дзяржаўнага свята ў горадзе была адкрыта кнігарня “Санет”, куды 26 ліпеня прыехалі супрацоўнікі “Мастацкай літаратуры”. Галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп расказаў наведвальнікам “Санета” пра кнігі, якія выйшлі апошнім часам і якія рыхтуюцца да друку. Сярод слухачоў было шмат дзяцей, таму асабліва падрабязна госць са сталіцы расказаў пра серыі “Нашым дзеткам”, “Журавінка”, “Жывая класіка дзецям”, “Дзіцячы атлас Беларусі”, “Школьная бібліятэка” і “ПазаКласчнае чытанне”. Найбольш дапытлівым слухачам Віктар Шніп падарыў сваю кнігу “Пугачоўскі цырульнік” з аўтографам.