Прэзентацыі на свяце беларускага пісьменства

31  жніўня адразу пасля адкрыцця кнігарні "Санет" у Слоніме прайшла прэзентацыя зборніка беларускіх народных казак "З рога ўсяго многа". Супрацоўніца выдавецтва Зося Кустава  пазнаёміла пакупнікоў  з чарадзейнымі і бытавымі казкамі, якія ўвашлі ў кнігу, апавяла пра іхнія адметнасці і запэўніла ў карысці чытання твораў вуснай народнай творчасці. Сярод наведвальнікаў кнігарні была праведзена віктарына, пераможцы якой атрымалі ў падарунак кнігі ад выдавецтва "Мастацкая літаратура".

1 верасня адбылася прэзентацыя кнігі-альбома "Іван Міско" і сустрэча з народным мастаком Беларусі, скульптарам Іванам Міско. Знакаміты скульптар, аўтар шматлікіх помнікаў касманаўтам і гістарычным асобам, у тым ліку помніка Льву Сапегу, адкрыццё якога адбылося ў гэты ж дзень у Слоніме, падзяліўся творчымі планамі на бліжэйшы час. Імпрэзу правёў дырэктар выдавецттва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак.


У Дзень беларускага пісьменства прайшла прэзентацыя кнігі дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунта "Чароўны кошык". Аўтар ў гульнёвай форме апавяла гісторыю стварэння кнігі, а для ўдзельнікаў віктарыны падрыхтавала кнігі і салодкія прысмакі са свайго "чароўнага" кошыка.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406