16 кастрычніка ў рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры ў мінскай гімназіі № 43 адбылася сустрэча навучэнцаў і выкладчыкаў гімназіі з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэтам Віктарам Шніпам. У сваім выступленні Віктар Анатольевіч расказаў пра працу выдавецтва, пра кнігі, што выйшлі і плануюцца ў серыях “Школьная бібліятэка”, “ПазаКласнае чытанне”, “Дзіцячы атлас Беларусі”, “Бібліятэка выбраных твораў”, “Напісанае застаецца”, “100 вершаў”. Даведаўшыся, што некаторыя навучэнцы гімназіі спрабуюць свае сілы ў творчасці, Віктар Шніп пазнаёміў іх з умовамі конкурса для маладых літаратараў “Першацвет”.