30 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Якуба Коласа напярэдадні дня народзінаў народнага паэта пройдзе своеасаблівы літаратурны марафон: адразу дзве прэзентацыі твораў Якуба Коласа, якія пабачылі свет ў выдавецтве “Мастацкая літаратура. Першая – для школьнікаў-- па кнізе “Казкі жыцця. Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Пачатак ў 14.00.
Другая прэзентацыя – для студэнтаў і прыхільнікаў творчасці пісьменніка – па трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”, якая выйшла ў новай серыі “Skripta manent. Напісанае застаецца”. Пачатак у 16.00.
У імпрэзах прымаюць удзел галоўны рэдактар выдавецтва, пісьменнік Віктар Шніп, унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, рэдактар выдавецтва, паэт, бард Дзмітрый Пятровіч.
У вас будзе магчымасць задаць пытанні родным пісьменніка і супрацоўнікам выдавецтва, а таксама атрымаць аўтографы.
Імпрэза адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5. Уваход вольны.