Напісанае застаецца

Амаль кожны год у выдавецтве “Мастацкая літаратура” з’яўляюцца новыя серыі, у якіх выходзяць не толькі кнігі нашых сучаснікаў, а перавыдаюцца творы класікаў, на якіх вырасла не адно пакаленне беларусаў. У гэтым годзе распачалася серыя “Напісанае застаецца”. У ёй ужо выйшлі творы Васіля Быкава, а зусім нядаўна гэтая серыя папоўнілася выданнем трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”.

 30 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа на працягу дня адбыліся дзве прэзентацыі серыі “Напісанае застаецца” і кнігі Якуба Коласа “На ростанях”. Напачатку супрацоўнікі выдавецтва Віктар Шніп і Дзмітрый Пятровіч разам з унучкамі Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай і Верай Данілаўнай, а таксама з праўнучкай Васілінай Валер’еўнай правялі прэзентацыю для старшакласнікаў СШ №104 Мінска, а потым для першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406