У Доме кнігі “Светач” упершыню ў Мінску ў рамках цыкла “Месяц польскай літаратуры” адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання культавага рамана выбітнага польскага пісьменніка, перакладчыка і тэатральнага рэжысёра Антоні Ліберы “Мадам”, выдадзенага ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Раман выйшаў пры падтрымцы Інстытута кнігі ў Кракаве і Польскага Інстытута ў Мінску. Імпрэза адбылася ў 25 юбілейны сезон Польскага Інстытута.
У ёй бралі ўдзел Антоні Лібера і перакладчыца кнігі Марына Шода. Мадэратарам сустрэчы стала літаратарка Валярына Кустава.
Захапляльна і дынамічна прайшла імпрэза, дзе гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з аўтарам і больш даведацца пра гісторыю стварэння адзінага яго рамана, а таксама пра працу над перакладам Марыны Шоды. Гэты твор, акрамя шматлікіх ўзнагарод, быў надрукаваны агульным тыражом больш за 100 тысяч асобнікаў у перакладзе на 20 моваў свету. Аўтар адказаў на шматлікія пытанні. У новай зале Дома кнігі не было ніводнага вольнага месца. Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія пісьменніка. Усе кнігі А. Ліберы ў кнігарні былі раскуплены.