23 лістапада ў мінскай СШ №60 адбылася сустрэча пісьменніцы Людмілы Рублеўскай з першакласнікамі. На ёй Людміла Іванаўна прэзентавала кніжку “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Юныя чытачы прыйшлі на сустрэчу з падарункамі. Яны намалявалі герояў казак пісьменніцы і нават зляпілі з пластыліну мышку Пік-Пік. Дзеці мелі магчымасць паслухаць казкі ў аўтарскім прачытанні, атрымаць адказы на пытанні, а таксама сфатаграфавацца на памяць з пісьменніцай.