Санеты Купалы на 16 мовах свету

29 лістапада ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшла прэзентацыя выдання “Янка Купала. Санеты”.

Кніга, створаная па ініцыятыве музея, пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Пад вокладкай сабраны ўвесь санетарый Янкі Купалы, а таксама пераклады, зробленыя спецыяльна для выдання.

Упершыню санетарый Янкі Купалы, які ўключаў 22 вершы, выйшаў пад адной вокладкай на мове арыгіналу і ў перакладзе на 7 еўрапейскіх моў у “Мастацкай літаратуры” ў 2002 годзе, калі наша краіна шырока адзначала 120-годдзе з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. Новае выданне значна пашырае геаграфічную прысутнасць вершаў Янкі Купалы і беларускай паэзіі ў свеце: у зборніку прадстаўлены пераклады на армянскую, грузінскую, кітайскую, мангольскую, літоўскую, сербскую, славацкую мовы, а таксама мовы народаў Расійскай Федэрацыі: чувашскую, чачэнскую, табасаранскую, татарскую, шорскую. Наноў перастварылі купалаўскія санеты на рускай мове – Максім Замшаў, на іспанскай мове – Анхела Эспіноса Руіс.

Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У прэзентацыі прынялі  ўдзел дыпламаты Расіі, Украіны і Славакіі, беларускія пісьменнікі і выдаўцы. Санеты Янкі Купалы чыталі ў перакладзе на свае родныя мовы прадстаўнікі дыяспар, а таксама студэнты філалагічнага факультэта БДУ.

IMG 20191129 165431

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406