Дыплом – "Мастацкай літаратуры"

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Кнігі Беларусі. Год 2019”, арганізаванай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Працаваць яна будзе да лютага, і сярод выданняў 2019 года на ёй прадстаўлены кнігі "Мастацкай літаратуры", якая падчас урачыстага адкрыцця атрымала дыплом Міністэрства інфармацыі "За папулярызацыю беларускай мовы праз кнігу, а таксама за прапаганду беларускай літаратуры за мяжой".
А напярэдадні гэтага свята Нацыянальнай кніжнай палатай, кнігагандлёвымі арганізацыямі быў праведзены аналіз запатрабаванняў беларускімі пакупнікамі кніг для вызначэння самага папулярнага айчыннага аўтара і самай прадаваемай айчыннай кнігі, якая выйшла ў 2019 годзе. У выніку самым папулярным аўтарам стаў Уладзімір Караткевіч, а кнігай - яго раман "Каласы пад сярпом тваім". У лік найбольш прадаваемых у 2019 годзе кніг увайшоў і "Дзіцячы атлас Беларусі" (укладальнік Паліна Грынчанка).
 
 
 
 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406