21 студзеня ў мінскай гарадской бібліятэцы №5 пісьменнік Анатоль Зэкаў правёў займальны ўрок для вучняў другога класа 10-й сталічнай школы па сваёй кнізе “Варыла вячэру варона”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне і за правільныя адказы атрымалі сувеніры, а жадаючыя – яшчэ і аўтографы.