Запамінальная імпрэза адбылася ў бібліятэцы імя Янкі Купалы 21 студзеня. На сустрэчу з Уладзімірам Ліпскім сабраліся трэцякласнікі школы № 64 г. Мінска. Аўтар прэзентаваў спецыяльна для іх сваю кнігу “Закаханы трэцякласнік”. Самыя шчаслівыя юныя аматры чытання дзякуючы гэтай сустрэчы папоўнілі свае хатнія бібліятэчкі новым творам Уладзіміра Сцяпанавіча з аўтографам аўтара.