«Кнігарня пісьменніка» чакае вас

29 студзеня, напярэдадні ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, свае дзверы адчыніла адноўленая пасля рамонта «Кнігарня пісьменніка». Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, пісьменнік, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Манголіі і прэзідэнт Канфідэрацыі мангольскіх журналістаў Бадам-Ачыр Галаарыд. У рамках імпрэзы адбылося адкрыццё кніжнай паліцы выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе асобна пазначаны навінкі выдавецтва, зніжкі, акцыі. Упершыню ў кнігарні з’явілася бясплатная паслуга на заказ аўтографа на кнігу, якую выбірае для сябе пакупнік. У рамках свята адбылася прэзентацыя новай кнігі для дзяцей «Вавёркі лушчаць зоркі» з удзелам  аўтара Уладзіміра Мазго і мастачкі Кацярыны Дасько, якая правяла літаратурную віктарыну. За правільныя адказы вучні 2-га А класса 10-й мінскай школы атрымалі сувеніры ад выдавецтва «Мастацкая літаратура» і ААТ «Белкніга». А іхні аднакласнік, юны музыкант Марат Ёдчык, сам прыняў удзел у імпрэзе і выканаў два музычных творы на кларнеце. Аўтары падпісалі кнігі для новых пакупнікоў.

30 01 2020

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406