Пабачыла свет кніга вершаў манаха Іаана

«Святло з Жыровіч» – так называецца паэтычны зборнік легендарнага Зьніча, некалі добра вядомага літаратара, парушальніка спакою і стэрэатыпаў у мастацкім і нават грамадскім свеце Алега Бембеля.

Ён нарадзіўся 16 снежня 1939 года ў сям’і славутага скульптара Андрэя Бембеля. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці фартэпіяна. Затым – аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР. Працаваў на тэлебачанні, у Акадэміі навук БССР. Пісаў вершы, займаўся філасофскімі і сацыялагічнымі даследваннямі, звязанымі са сферай ужытку беларускай мовы. Выдаў першыя свае кнігі – зборнік вершаў і публіцыстычную кнігу, прысвечаную роднай мове, за межамі Беларусі. З 1996 года – у Жыровічах. Прыехаў у святое месца страшна хворым. Прайшоў шлях ад паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана. Жыве ў манастыры, выконвае манастырскія паслушэнствы, адначасова займаецца мастацкай торчасцю. Аўтар кніг «Саната ростані», «Рэха малітвы», «Малітвы за Беларусь», «Між тэктанічных пліт…», «За мурам», «Крэсіва»…

У кнізе «Святло з Жыровіч» – некалькі раздзелаў: «…Айчына … зямная і нябесная…»; «…Краю мой…»; «…Апошняму славяніну…»; «…Між тэктанічных пліт…»; «Саната полымя»; «Вершы з новага зборніка». Цёплую прадмову да ёмістага, насычанага краскамі томіка напісаў протаіерэй Сергій Лепін. Зборнік мастацкіх пошукаў паэта з яркай, неардынарнай біяграфіяй напоўнены патрыятычнымі перакананнямі, духоўнай, светлай лірыкай.

Наклад кнігі, якая выйшла па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, – 500 экзэмпляраў.

Сяргей Шычко

Крыніца: http://sozvuchie.by/

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406