Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў “Яшчэ прыйдзе вясна” і “Шаўковы туман”

 
20 лютага а 15-й гадзіне пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы з удзелам Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў “Яшчэ прыйдзе вясна” і “Шаўковы туман”.

Кніга «Шаўковы туман» была выдадзена ў 2019 годзе выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў. Пад адной вокладкай творы трох карэйскіх паэтаў: Кім Саволя, Юн Данджу і Чон Джыёна, перакладзеныя на беларускую мову Юліяй Алейчанка і Таццянай Залескай.

У кнізе “Яшчэ прыйдзе вясна” змешчаны пераклады на карэйскую мову класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, зробленыя ганаровым прафесарам ўніверсітэта Ёнсе, членам Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гванам і Таццянай Залескай.

У культурным дыялогу Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя гэта першы буйны праект у галіне літаратуры.

 Крыніца: http://mininform.gov.by

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406