Беларуская паэзія ў Санкт-Пецярбургу

18 лютага ў Санкт-Пецярбургу ў бібліятэцы Расійскай Акадэміі Навук Славянскі фонд аддзела фондаў і абслугоўвання арганізаваў і правёў вечарыну беларускай паэзіі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў паэтычнага свята выступіла намесніца дырэктара БАН па навуковай рабоце Вольга Скварцова. На вечарыну з Мінска быў запрошаны галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп. Ён пазнаёміў прысутных з творамі сучасных беларускіх паэтаў. Расказаў пра выдавецкую  серыю “Сябрына: паэты Расіі”, пра альманахі “Далягляды” і “Першацвет”, а таксама пачытаў свае вершы і падарыў кнігі біліятэцы.  Старшыня праўлення Ленінградскага абласнога Саюза пісьменнікаў Расіі Сяргей Прохараў, паэты Ігар Дзеордзіеў і Наталля Лодзеева прачыталі ўрыўкі сваіх перакладаў паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Аспірант-гісторык і супрацоўнік Аддзела рэдкіх кніг РНБ Ігар Прахарэнкаў агучыў гекзаметры "Прускай вайны" Яна Вісліцкага ў перакладзе Жаны Некрашэвіч-Кароткай. Галоўны бібліятэкар Сектара Славянскага фонда БАН Дар'я Чэрнышэнка пазнаёміла прысутных з выставай старых беларускіх кніжак, прадстаўленых  са спецхову. Загадчык аддзела рэдкіх кніг РНБ, старшыня беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў расказаў пра гістарычныя мясціны Санкт-Пецярбурга звязаныя з жыццём знакамітых беларусаў. На працягу ўсёй вечарыны паміж выступамі прафесійных літаратараў і навукоўцаў падыходзілі госці бібліятэкі і чыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў. Дарэчы, святы паэзіі ў бібліятэцы Расійскай Акадэміі Навук сталі цудоўнай традыцыяй. Тут ужо адбыліся вечары сербскай і польскай паэзіі. 

Вечарыну беларускай паэзіі вяла загадчыца Сектарам Славянскага фонда БАН Драгана Дракуліч-Прыйма.

Vechar1w

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406