Урокі роднага слова з удзелам аўтараў «Мастацкай літаратуры»

27 лютага ў 5-ай гімназіі г. Мінска ў рамках тыдня беларускай мовы адбыліся арганізаваныя “Мастацкай літаратурай” сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, якія правялі ўрокі роднага слова. Дзіцячая казачніца Наталля Бучынская расказала пачаткоўцам пра герояў сваіх твораў: вадзянікоў, Лесуна, бабрыную сямейку і Наяду марскую (кніга “Атракцыёны для вадзянікаў”). Разам з гімназістамі шостых класаў літаратар, публіцыст, перакладчык Алесь Гібок-Гібкоўскі падарожнічаў у часе па сваіх казках з кнігі “Дом каля возера”, дзе пераможная сіла чалавечых пачуццяў заўсёды спрыяла дабру. Для старшакласнікаў паэт, празаік, журналіст Навум Гальпяровіч правёў літаратурную дыскусію і распавёў пра сваю творчасць, прасякнутую сыноўняй любоўю да дарагіх сэрцу мясцін, да радзімы і паважлівым стаўленнем да роднага слова. Падчас імпрэзы прайшла выстава кніжных навінак выдавецтва “Мастацкая літаратура” і аўтограф- сесія Н. Гальпяровіча, А. Гібок-Гібкоўскага і Н. Бучынскай.

galp

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406