«Сустрэчы з Караткевічам»: выпуск 3 у Доме кнігі «Светач»

24 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася трэцяя імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна. На сустрэчы размова ішла пра дзіцячую тэму ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. Алесь Бадак і Вольга Ваніна расказалі пра кнігі «Жабкі і чарапаха» («Мастацкая літаратура», 2018) і «Уладзімір Караткевіч. Казкі» («Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2020). Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на YouTube-канале ААТ «Белкніга» і на YouTube-канале «Мастацкай літаратуры».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».
szk3 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406