Паводле інфармацыі ААТ "Белкніга", раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро", выдадзены сёлета "Мастацкай літаратурай", увайшоў у тройку лідараў кніг, якія больш за ўсё прадаваліся ў красавіку інтэрнэт-крамай гэтага буйнейшага ў Беларусі кнігагандлёвага прадпрыемства. Трэба сказаць, што "Жэтон на метро" ужо атрымаў некалькі высокіх ацэнак у айчынных СМІ.