Якія кнігі купляюць беларусы?

Сярод выдавецтваў дзяржаўнай формы ўласнасці ў рэйтынгу продажаў ААТ “Белкніга” кніг на беларускай мове за студзень – ліпень 2020 года лідарам з’яўляецца выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Так, яе кнігі не ў першай “пяцёрцы”, але затое ў рэйтынг са 100 назваў патрапілі 26 выданняў “Мастацкай”, што сведчыць пра стабільнасць, разумную стратэгію ў выбары таго, што варта прапаноўваць айчыннаму чытачу. На 13-й пазіцыі – “Дзіцячы атлас Беларусі. Славутыя імёны”. У яго сёлета знайшлося 82 пакупнікі. Праз некалькі “прыступак” – на 16-м месцы – “Дзіцячы атлас Беларусі. Птушкі” (прададзена 78 асобнікаў). На наступным месцы – раман Андрэя Федарэнкі “Жэтон на метро”. Прададзена 77 экзэмпляраў. На 22-й пазіцыі – зборнік аповесцяў Васіля Быкава, куды ўвайшлі “Знак бяды”, “Абеліск”, “Жураўліны крык”. Прададзена 65 экзэмпляраў. З кніг “Мастацкай літаратуры” ў рэйтынгу – і калектыўны зборнік апавяданняў, казак, вершаў “Беларускае лета”, кніга Віктара Гардзея “Сарочына цырульня”, “Эла і сябры” Ціма Парвела.

А што да першай “пяцёркі”, то ў яе ўвайшлі наступныя выданні. На першым месцы – “Гары Потэр і філасоўскі камень” Д. Роўлінг (266 экзэмпляраў прададзена болей як у 100 дзяржаўных кнігарнях). На другім – раман Віктара Марціновіча “Мова” (185 экзэмпляраў; выдавецтва “Кнігазбор”). Трэцюю пазіцыю займае “Маленькі прынц” Антуана дэ Сент-Экзюперы (прададзена 167 экзэмпляраў; выдавецтва “Попурри”). На чацвёртым і пятым месцах – кнігі Уладзіміра Караткевіча: прададзена 143 экзэмпляры “Дзікага палявання караля Стаха” і 141 экзэмпляр “Каласоў пад сярпом тваім” (выдавец і першай, і другой – “Попурри”). 

Несумненна, рэйтынгі продажаў ААТ “Белкніга” адлюстроўваюць не ўсю палітру кніжных зацікаўленняў тых жыхароў краіны, хто чытае па-беларуску. І тым не меней нельга не ўлічваць тэндэнцыі, якія  складваюцца менавіта ў гэтай буйнейшай кнігагандлёвай сетцы краіны: “Белкніга” аб’ядноўвае 101 гандёвы аб’ект. 

Мікола Берлеж

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406