Да 100-годдзя Івана Мележа

melez

Да 100-годдзя Івана Мележа ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі»  выйшла кніга “Іван Мележ. Пясняр Палесся». 5 лютага ў прэс-цэнтры “Дома прэсы” адбылася прэзентацыя  гэтага выдання. У ёй прынялі ўдзел: дырэктар выдавецтва Алесь Бадак, галоўны рэдактар Віктар Шніп, загадчык рэдакцыі мастацкага афармлення Міхаіл Дайлідаў, а таксама ўкладальнік кнігі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі.

У сваім выступленні Мікола Мятліцкі сказаў: “Кніга “Іван Мележ. Пясняр Палесся” праз ўспаміны блізкіх і родных, пісьменнікаў і журналістаў, даследчыкаў творчай спадчыны — крытыкаў і літаратуразнаўцаў — раскрывае вобраз мастака і чалавека, які ва ўсім мастацкім велічы стварыў хроніку жыцця беларускага народа ў пераломныя 30-я гады ХХ стагоддзя. Мележ ніколі не сыходзіў з гарызонтаў беларускай літаратуры, але ў гэтай кнізе больш ярка прадстаўлены вобраз пісьменніка і памяць пра яго”.

Алесь Бадак, расказваючы пра серыю “ЖЗЛБ”, нагадаў: “Вельмі мала засталося людзей, якія асабіста ведалі Івана Паўлавіча. Таму вельмі важна фіксаваць успаміны, якія кажуць не толькі пра маштаб асобы героя, але і пра літаратуру, і пра беларускі народ у цэлым. Такія выданні павінны быць у школах, універсітэтах, бібліятэках, таму што гэта не толькі біяграфія канкрэтнага аўтара, гэта адлюстраванне гісторыі нашай краіны».

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406