Ніколі не забудзем

22 чэрвеня да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава “Дарогі вайны”.

На адкрыцці выставы гаварылася шмат пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму плакаты, лісткі, часопісы, газеты дапамагалі змагацца з ненавіснымі захопнікамі, уздымалі баявы настрой. Друкаванае слова, нараўне са зброяй, стала значнай сілай, якая набліжала Дзень Перамогі.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп прэзентаваў прысутным кнігу “Ніколі не забудзем”, што перавыдавалася амаль дваццаць разоў і напярэданні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны зноў пабачыла свет. Упершыню яна выйшла ў 1948 годзе. Кніга “Ніколі не забудзем” напісана  дзецьмі, якія рана пасталелі, спазнаўшы суровы час ваеннага ліхалецця.  Яны апавядаюць пра перажыты страх і боль, пра мужнасць і надзею на выратаванне.

На выставе можна ўбачыць  газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Гэтае сатырычнае выданне для партызан і насельніцтва Беларусі стала сапраўднай мастацкай і літаратурнай з’явай у гады Вялікай Айчыннай вайны. У розныя перыяды ў асноўны аўтарскі склад уваходзілі беларускія пісьменнікі – Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка, Пятро Глебка, Васіль Вітка, Максім Лужанін і іншыя.

На здымку:

Выступае першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах.

22

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406