Сустрэча з бiблiятэкарамi

1 красавіка ў бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча г. Мінска адбылася сустрэча намесніка дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Віктара Шніпа са школьнымі бібліятэкарамі Фрунзенскага раёна нашай сталіцы.

У сваім выступленні Віктар Шніп распавёў пра гісторыю выдавецтва, якое ў гэтым годзе адзначае сваё 50-годдзе, пра кнігі, што апошнім часам пабачылі свет, а таксама пра змест і планы часопісаў “Полымя”, “Нёман” і “Маладосць”. Адказаў на пытанні і сам ад бібліятэкараў атрымаў адказы на пытанні, што хвалююць “Мастацкую літаратуру” ў час падрыхтоўкі перспектыўных выдавецкіх планаў.

 

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406