Пімен Панчанка і “Мастацкая літаратура”

28 ліпеня ў Мінкай гарадской бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Выстава была арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з падтрымкай бібліятэкі і выдавецтва «Мастацкая літаратура», у якім у свой час выйшлі амаль усе кнігі, што напісаў Пімена Панчанкі. Сярод іх: «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Млечны Шлях» (1980), «Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Сіні ранак» (1984), «Лясныя воблакі» (1985), «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993), «Зямля ў мяне адна» (1996) і інш.

Выступаючы на адкрыцці выставы, намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”- галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп распавёў прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Пімена Панчанкі, а таксама пра выдавецкую серыю “100 вершаў”, у якой некалькі гадоў таму пабачыла свет кніга народнага паэта Беларусі “Сэрца маё”. Сваімі ўражаннямі пра творчасць Пімена Панчанкі падзяліліся паэты Навум Гальпяровіч і Кацярына Мяшкова.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406