На вакацыі – з добрымі кніжкамі

Друкаваць

22 сакавіка ў апошні дзень перад школьнымі вясновымі вакацыямі навучэнцы гімназіі № 23 г. Мінска сустрэліся з перакладчыцай кнігі Ціма Парвелы «Эла і сябры-2» Аленай Казловай і рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Палінай Грынчанка.

Нашы юныя чытачы добра знаёмыя з першай кнігай гэтага вядомага фінскага пісьменніка, якую «Мастацкая літаратура» выдала ў 2017 годзе. Эла і сябры падраслі і цяпер вучацца ў другім класе. Але іх чакаюць не менш цікавыя і вясёлыя прыгоды.

А навучэнцы сталічнай гімназіі адправіліся  на вакацыі з цудоўнай кніжкай і аўтографамі ад перакладчыцы.