“Сябрына” збірае сяброў

Друкаваць

1 красавіка ў сталічнай кнігарні “Дружба” адбылася прэзентацыя міжвыдавецкай серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, у якой у перакладзе на беларускую мову ўжо выйшлі зборнікі народнага паэта Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі і народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел вядомыя беларускія літаратары, а таксама мінскія школьнікі, якія чыталі вершы расійскіх паэтаў, пераствораныя па-беларуску.

Вёў прэзентацыю галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп.