Лідары продажу

Якія кнігі “Мастацкай літаратуры” сталі лідарамі па колькасці прададзеных асобнікаў у першым квартале 2019 года ў сістэме гандлю “Белкніга”?

Можна сказаць, што нечаканасцей не адбылося. Як і летась, першае месца займае “Дзіцячы атлас Беларусі” (укладальнік Паліна Грынчанка). За тры месяцы яго набылі 188 пакупнікоў. Дарэчы, пачынаючы з лютага, гэта ўжо серыйнае выданне, што, мяркуючы па ўсім, чытачам прыйшлося даспадобы: за два месяцы яны набылі 88 асобнікаў “Дзіцячага атласа Беларусі. Легенды і паданні”.

Папулярнасцю карыстаецца і яшчэ адна наша дзіцячая серыя: “Жывая класіка дзецям”. У першым квартале было прададзена 55 асобнікаў зборніка Якуба Коласа “Сонцавы косы”, 44 – Уладзіміра Караткевіча “Жабкі і чарапаха”, 38 – Янкі Купалы “Дзівы і чары”, 35 – Максіма Танка “На вясёлкавым кані”.

Сярод лідараў таксама раман Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, сямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча, зборнік аповесцей Паўла Місько “Прыгоды бульбобаў”.

У сістэме гандлю “Белкніга” ў краіне працуе больш за 100 крам.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 903
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406