Адбылася першая прэзентацыя

Друкаваць

“Нашыя помнікі — адзін з тых падмуркаў, на якіх і будуецца ўсведамленне сябе як чалавека, што ведае свае карані. І яны даюць моц — жыць і ствараць. У кожным з іх — свая магія. І я спадзяюся, што гэтая кніга дапаможа вам пазнаёміцца з імі, а пасля ў вандраваннях па такой прыгожай, найлепшай у свеце краіне — Беларусі”, — так звярнуўся да чытачоў стваральнік “Дзіцячага атласа Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы” вядомы гісторык Яраш Малішэўскі. Кніга нядаўна з’явілася на паліцах кнігарань, а 17 мая ў бібліятэцы імя Цёткі адбылася яе першая прэзентацыя.