«Дарогамі вайны»

Друкаваць

24 мая ў рамках акцыі “Дарогамі вайны” ў кнігарні “Дружба” выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло прэзентацыю кніг, выданне якія прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп, расказаўшы пра кнігі, што выйшлі да свята, пазнаёміў прысутных з творамі зборніка “Памяці Вечны агонь”, што папоўніў серыю “100 вершаў”. Вядучы рэдактар выдавецтва Дзмітрый Пятровіч прадставіў кнігу Мікалая Чаргінца “Вам заданне”, якую пераклаў на беларускую мову лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алесь Марціновіч. Кніга падрыхтавана да выдання і здадзена ў друкарню.