Янка Маўр - наш вечны Рабінзон

Друкаваць

27 мая ў кнігарні “Дружба” выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло прэзентацыю кнігі “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон”, якая папоўніла серыю “ЖЗЛБ”. Галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп расказаў пра кнігі, што ўжо раней выйшлі ў гэтай серыі. Вядучы рэдактар выдавецтва Дзмітрый Пятровіч пазнаёміў са зместам прэзентуемай кнігі, таксама з унучкай Янкі Маўра і Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч, якая расказала пра працу над выданнем і адказала на пытанні прысутных.