Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» наведала болей 3000 чалавек

Музейны комплекс «Мір», які з’яўляецца важнай кропкай прыцягнення турыстаў краіны і замежжа, на адзін дзень стаў своеасаблівым цэнтрам кніжніцтва ў Беларусі.

Дзясяткі выдавецтваў, болей як 100 пісьменнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін правялі ў старажытным замку фестываль, прысвечаны кнізе, – «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».

Самыя розныя кнігі, даведачная літаратура, часопісы, якія асвятляюць гістарычную тэматыку, – усё гэта было прадстаўлена наведвальнікам, гасцям фестываля і гасцям музейнага комплекса.

15 чэрвеня – а фестываль праходзіў усяго адзін дзень – удзельнікамі значнай кніжнай імпрэзы сталі болей як 3000 чалавек. Можна быць упэўненым, што большасць з іх з фестываля без пакупак, без набытку новых кніг не сыходзіла. Спрыяла гэтаму і мноства прэзентацый, аўтограф-сесій, якія былі наладжаны ў музейным комплексе «Мір».

На свяце кнігі ў Міры можна было сустрэць пісьменнікаў Анатоля Бутэвіча, Алеся Бадака, Віктара Хурсіка, мастака Кастуся Качана, лідара «Беларускіх Песняроў» Уладзіслава Місевіча, дырэктара мінскай «Акадэмічнай кнігі» Вольгу Глухоўскую, ды шмат яшчэ каго.

 

Сяргей Шычко

http://sozvuchie.by

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Паштовы адрас:
Выдавецтва «Мастацкая літаратура»,
пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.
тэл. для даведак: +375 17 203-83-63
аддзел рэалізацыі: +375 17 203-58-09

Дырэктар выдавецтва —

Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін

Намеснік дырэктара— 

Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Галоўны рэдактар —

Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406

Please publish modules in offcanvas position.