Да 137-й гадавіны з дня народзінаў Якуба Коласа

30 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Якуба Коласа напярэдадні дня народзінаў народнага паэта пройдзе своеасаблівы літаратурны марафон: адразу дзве прэзентацыі твораў Якуба Коласа, якія пабачылі свет  ў выдавецтве “Мастацкая літаратура. Першая – для школьнікаў-- па кнізе “Казкі жыцця. Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Пачатак ў 14.00.

Другая прэзентацыя – для студэнтаў і прыхільнікаў творчасці пісьменніка – па трылогіі  Якуба Коласа “На ростанях”, якая выйшла ў новай серыі “Skripta manent. Напісанае застаецца”.  Пачатак у 16.00.

У імпрэзах прымаюць удзел галоўны рэдактар выдавецтва, пісьменнік Віктар Шніп, унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, рэдактар выдавецтва, паэт, бард  Дзмітрый Пятровіч.

У вас будзе магчымасць задаць пытанні родным пісьменніка і  супрацоўнікам выдавецтва, а таксама атрымаць аўтографы.

Імпрэза адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5. Уваход вольны.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 903
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406