Напісанае застаецца: Неўміручая трылогія Якуба Коласа

Якуб Колас. На ростанях. Трылогія.: Мастацкая літаратура, 2019

Новае выданне трылогіі «На ростанях» пабачыла свет у «Мастацкай літаратуры» ў новай серыі – «Напісанае застаецца».

Здаецца, без гэтых трох аповесцяў – «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях» – нельга ўвогуле ўявіць развіццё беларускай літаратуры. Першыя два са згаданых твораў яшчэ падпісаў аўтар як Тарас Гушча – Якуб Колас. І выйшлі яны асобнымі кнігамі ў 1923 (Віленскае выдавецтва Б. Клёцкіна) і 1927 гг. (Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Мінск). Так пачынаўся вялікі шлях Лабановіча, настаўніка і асобы, якая вяла за сабой беларускае настаўніцтва, цешыла чытача сваім няўрымслівым характарам пранікнення ў шырокі свет грамадскага жыцця. «… Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджаў па пакоі і думаў. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга гатаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы».

Аглядаючы, што менавіта зараз знаходзіцца на паліцах кнігарняў у Беларусі, можна пэўна сцвярджаць, што для многіх чытачоў новае выданне «На ростанях» народнага песняра Беларусі Якуба Коласа стане сапраўдным мастацкім адкрыццём. Наклад кнігі, якая з’яўляецца другой у серыі «Напісанае застаецца» (першы томік – зборнік аповесцяў Васіля Быкава) – 1500 асобнікаў. Як пасляслоўе, якім завяршаецца новае выданне коласаўскай трылогіі, – урывак з нататак Максіма Лужаніна (ён быў і рэдактарам выдання 1955 года, калі ўжо разам былі сабраныя ўсе тры аповесці, калі ўпершыню прыйшла да чытача аповесць, якая і дала назву трылогіі): «… Калі Колас ствараў апошнюю кнігу трылогіі, мне даводзілася зусім зблізку назіраць, як менавіта гэтак, няўхільна, з дня ў дзень, пакрысе, але з зайдроснай настолйівасцю ажыццяўлялася выпрацаваная ім методыка пісання. Думаецца, што і сам Канстанцін Міхайлавіч не выключаўся з творчага працэсу, як і тыя пісьменнікі-«запойшчыкі», чыіх звычак у рабоце ён знадворна не прымаў…»

Мікола Берлеж

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406