Паэзія змагання

Новай кнігай выдавецтва “Мастацкая літаратура” папоўнілася “Залатая калекцыя беларускай літаратуры” – зборнікам “Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны”. 

Дзевятнаццаты том (а ўсяго мяркуецца выпусціць адмысловую бібліятэку лепшых здабыткаў беларускай літаратуры на працягу ўсёй яе гісторыі з 50 кніг) уклаў доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алесь Бельскі. Ён жа з’яўляецца і аўтарам грунтоўнай прадмовы. У ваенную паэтычную анталогію ўвайшлі творы Эдзі Агняцвет, Алеся Астапенкі, Змітрака Астапенкі, Анатоля Астрэйкі, Міколы Аўрамчыка, Захара Барсука, Алеся Бачылы, Петруся Броўкі, Канстанцыі Буйло, Антона Бялевіча, Міхася Васілька, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Міколы Гамолкі, Пятра Глебкі, Алеся Жаўрука, Аляксея Зарыцкага, Міколы Засіма, Алеся Звонака, Анатоля Іверса, Міхася Калачынскага, Пятра Калбыкі, Кастуся Кірэенкі, Міхася Клімковіча, Якуба Коласа, Аляксея Коршака, Кандрата Крапівы, Сяргея Крыўца, Аркадзя Куляшова, Янкі Купалы, Максіма Лужаніна, Міхася Машары, Алеся Мілюця, Аркадзя Моркаўкі, Янкі Непачаловіча, Сяргея Новіка-Пеюна, Рыгора Няхая, Пімена Панчанкі, Піліпа Пестрака, Паўлюка Пранузы, Пятра Прыходзькі, Адама Русака, Аляксея Русецкага, Лявона Случаніна, Міколы Сурначова, Паўла Сушко, Максіма Танка, Ніны Тарас, Ваалянціна Таўлая, Генадзя Шведзіка.

 А гэта – і тыя творцы, што знаходзіліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і тыя, хто паспелі выехаць у эвакуацыю і рабілі ўсё магчымае дзеля Вялікай Перамогі, і падпольшчыкі, удзельнікі партызанскага руху на тэрыторыі акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі Беларусі. “Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны/ Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны”, -- пісаў на пачатку паэмы “Сцяг брыгады” Аркадзь Куляшоў. Асобнай кнігай гэты твор быў выдадзены ў 1943 годзе. Першыя ўрыўкі друкаваліся ў газеце “Савецкая Беларусь” яшчэ ў студзені 1943 года. А вось што пісаў паэт Валянцін Таўлай у сакавіку 1944 года ў акупіраваным гітлераўцамі Навагрудку: “Яшчэ палаюць сотні сёл нязгасшых…/ Ці ж мы не ведаем, хто дымам край спавіў,/ аб сцены разбіваў дзяцей нявінных нашых/ і рукі мыў у матчынай крыві?..”

Анталогіяй болю, кнігай барацьбы, змагання і мужнасці паўстае дзевятнаццаты том “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”. Вось з якой крыніцы варта чэрпаць сілы для трываласці духу!..

Кастусь Ладуцька

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406