Інструкцыя па лоўлі чорных котак у цёмным пакоі

Андрэй Федарэнка. Шчарбаты талер. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021
taler f

Адзін з самых папулярных твораў празаіка — прыгодніцкая аповесць для падлеткаў «Шчарбаты талер». Яна была экранізаваная, вытрымала некалькі перавыданняў... Гэтым разам перавыданне адметнае: у серыі «Бібліятэка прыгод і фантастыкі». Чытво не толькі для дзяцей, займальная канва спалучаецца з аналітыкай сур'ёзных праблем грамадства і адметным псіхалагізмам. Вось галоўная гераіня — гарэзлівая школьніца Аксана. Яе выхоўвае бацька — у маці іншая сям'я. А бацька ў разуменні большасці — няўдачнік... Некаторыя настаўнікі носам круцяць: галота... Хоць насамрэч — інтэлігент, гісторык, навуковец. У Аксаны свой спосаб спраўляцца з праблемамі: яна хлусіць. Віртуозна на хаду прыдумляе гісторыі. Сама заблытваецца ў сваіх выдумках... А дапамагаюць выблытацца з заганнай звычкі, вядома, выпрабаванні, якія прыгодніцкі жанр героям гарантуе. Да Аксаны выпадкова трапляе старажытная манета, якая з'яўляецца ключом да напалеонаўскіх скарбаў, схаваных — вось супадзенне! — якраз каля вёскі Аксанінай бабулі. Зразумела, з'яўляюцца антаганісты — хцівыя бандзюганы, якія могуць і кіднэпінгам заняцца. Ёсць у гераіні і верныя паплечнікі ў пошуках скарбаў, асабліва каларытная парачка — вясковы дзед Макар з унукам Вовам, у чым пры жаданні можна ўгледзець алюзію на дзеда Талаша з унукам. Дзед мірны, працавіты, прастадушны, але ў небяспечнай сітуацыі можа на злыдняў і стрэльбу наставіць, і шротам пульнуць. Зразумела, кампанія станоўчых герояў шукае скарб не дзеля багацця... Набор духоўных здабыткаў па спісе: спазнаць гісторыю свайго народа, навучыцца бараніць сяброў, даведацца, якая гэта каштоўнасць — родная мова. Бо разгадаць, дзе схавана напалеонаўскае золата, без ведання беларускай мовы было б немагчыма.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

«Звязда», 15.04.2021

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406