Вясёлка. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017

За шэсцьдзесят гадоў у часопiсе «Вясёлка» надрукаваны, мабыць, тысячы твораў для дзяцей. Да юбiлею часопiса рэдакцыя падрыхтавала дыхтоўны зборнiк, якi знаёмiць з лепшым з таго, што друкавала «Вясёлка». Раздзел «Жывая класiка» — творы карыфеяў, пачынаючы з Янкi Купалы i Якуба Коласа.
«На Беларусi Бог жыве», —
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
I адвечны зор карагод, —

заварожвае словамi Уладзiмiр Караткевiч. Падхоплiвае яшчэ адзiн чараўнiк беларускай мовы, Рыгор Барадулiн:
Красавiк iшоў сялом,
Грэў прасторы ласкаю.
Як махнуў ён рукавом —
Вылецелi ластаўкi.

Верш Максiма Танка дапаможа вывучыць азбуку, а Iван Шамякiн падзелiцца ўспамiнам, як здабываў свае першыя кнiгi. ёсць раздзел аўтарскiх казак, ёсць раздзелы загадак, п’ес, якiя можна ставiць у дзiцячым садку альбо ў сям’i, спеўнiк… Асобны раздзел прысвечаны «Бусi» — адгалiнаванню «Вясёлкi» для самых маленькiх. У раздзеле «Чароўны куфэрак» — творчасць юных аўтараў. Хтосьцi з iх неадменна праз колькi гадоў перабярэцца ў раздзел класiкi. Прынамсi, верш Кастуся Жыбуля «Палiца пылiцца — ёй трэба памыцца» запамiнаецца нароўнi з класiчнымi пацешкамi. А яшчэ — гульнi, майстар–клас па арыгамi, расповед пра сакрэты фатаграфii i анiмацыi, i лепшыя малюнкi з часопiса.

Людміла Рублеўская

“Советская Белоруссия”, 27.07.2017

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 903
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406